Пруд (Mothermova version)
Наша сажалка здрабнела.
Не патопіш i пiнгвiна.
У кішэні зазвiнела –
Шэсць гадзін адна хвiліна.
Гэта час прыйшоў збiрацца
Да тэатраў ды музеяў.
Гэта час прыйшоў узняцца
Той траве, што ты пасеяў.
Сёньня рана я вярнуся.
Для суботы вельмi рана.
Гэта дзіўна, я згаджуся.
Пэўна ў біяполi рана,
Пэўна ч’ёсьці злое вока,
Пэўна карма дзе змарнела,
Пэўна розум вылез бокам
І пры тым пашкодзіў цела.
Наша сажалка здрабнела.
З кладкі голым не паскачаш.
Што далей? Незразумела…
Ты аб гэтым марыў? Бачыш…
Наша сажалка здрабнела…
Наша сажалка здрабнела…