bel.sputnik.by: The UNB адзначылі чарговы юбілей – 32-годдзе
За час свайго існавання “самы піўны гурт Беларусі” запісаў больш за 100 альбомаў, а на мінулым тыдні сустрэўся з прыхільнікамі ў сталічным клубе “Графіці” з нагоды святкавання дня народзінаў.
Амаль для кожнага беларускага гурта запіс альбому — гэта падзея. Толькі не для UNB. На дадзены момант у гурта запісана 108 альбомаў, калектыў мае ўсе шансы трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса. Ці абавязкова рабіць музыку сваім асноўным відам дзейнасці дзеля дасягнення поспехаў у музычнай справе? Ці можна спалучыць усё ў жыцці, проста ставячыся да яго меньш сур’езна? А можа, справа ў таленце? Карэспандэнт Sputnik сустрэўся з доўгажыхарамі беларускага рок-н-рола, павіншаваў з Днём народзінаў і задаў колькі пытанняў.